"Любіць сваю Радзіму, ведаць яе мінулае і ганарыцца сучасным, павінен кожны," - з такіх слоў пачала свой занятак Гудкова А.В. Для таго каб дзеці больш даведаліся пра Беларусь, яна прапанавала малым здзейсніць невялікае завочнае падарожжа па краіне.
Першы прыпынак “Дзяржаўныя сімвалы”. Алена Васільеўна пазнаёміла выхаванцаў з дзяржаўнымі сімваламі нашай Радзімы. Распавядала гісторыю іх паходжання. Звярнула ўвагу на тое, што ў кожным элеменце закладзены глыбокі сэнс: гісторыя і традыцыі народа, асаблівасці гаспадаркі і прыроды.
На наступным прапынку адбылася сустрэча з прыродным багаццем Беларусі. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра жывёл і расліны, якія распаўсюджанны ў нашай мясцовасці. З малюнкаў-адгадак вылучылі прыродныя сімвалы роднага краю.
Апошні прыпынак “Бабулін куфэрак” выклікаў непадробную цікавасць у выхаванцаў. Дзеці не толькі даведаліся аб народных промыслах беларусаў: ганчарным рамястве, разьбе па дрэве, вышыўцы, саломапляценні, але і змаглі патрымаць ў руках прадметы побыту.
Завяршыла падарожжа гульня ў лато "Мая краіна". Выхаванцы правільна запоўнілі ўсе палі картак, а гэта значыць, што занятак прайшоў з карысцю.